Регламент Фестиваля

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні 32-га міні-футбольнага фестываля сярод аматарскіх камандаў

I. ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ ТУРНІРУ
ХХXII міні-футбольны фестываль сярод аматарскіх калектываў праводзіцца ў аднадзённы тэрмін 26-га траўня 2024 года. Спаборніцтвы праходзяць на пляцоўках стадыена «Будаўнік», пачынаючы з 10.00.

II
. КІРАЎНІЦТВА ПРАВЯДЗЕННЕМ ТУРНІРУ
Агульнае кіраўніцтва міні-футбольным фестывалем ажыццяўляецца ГА “Самадзеяльны клуб па міні-футболе «АМАТАР”. Непасрэдны кантроль за правядзеннем спаборніцтваў ускладаецца на прэзідэнта клуба Уладзімера Люкевіча, выканаўчага дырэктара турніра Эдуарда Белемука, адміністратара Дзмітрыя Шыферштэйна, кіраўніка арбітражнага корпуса Андрэя Шэпа.

I
ІІ. УДЗЕЛЬНIКI ТУРНIРУ
Да ўдзелу ў фестывалi дапускаюцца толькi тыя каманды, якiя да пачатку турнiра аплацiлi заявачны ўзнос. Адсутнасць аплаты аўтаматычна выключае клуб з лiку ўдзельнiкаў турніра.

IV
. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ТУРНІРУ
Мiнi-футбольны фестываль з колькасцю камандаў - 32 - праводзiцца ў некалькi этапаў. На першым этапе каманды пры дапамозе сляпога лесавання фармуюць 8 груп па 4 каманды ў кожнай. Па сiстэме, калi кожная каманда ў групе сустракаецца са сваiмі сапернiкамі па аднаму разу, удзельнiкi спаборнiцтваў вызначаюць двух пераможцаў у сваіх групах. Працягласць гульняў этапу - 10 хвiлiнаў без змены брам. У наступны этап выходзяць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы . Пры роўнасці турнірных паказальнікаў калі дзве, альбо больш камандаў набіраюць роўную колькасць пунктаў, месцы вызначаюцца па наступных крытэрыях 1) перамога ў сустрэчы(ах) паміж гэтымі камандамі; 2) лепшая розніца мячоў у спрэчцы паміж гэтымі камандамі, 3) большая колькасць забітых мячоў у спрэчцы паміж камандамі, 4) агульная розніца мячоў, 5) большая колькасць забітых мячоў. Калі ўсе гэтыя паказальнікі роўныя - пры выяўленні месцаў у групах, прабіваюцца па тры пенальці. 
На другім этапе, каманды, якія выйшлі ў этап плэй-офф, гуляюць у
 1/8, 1/4, 1/2 i фiнальных гульнях. Працягласць гульняў этапу ў 1/8, 1/4, 1/2 - 10 хвiлiнаў без змены брам. Калі асноўны час не выявіць пераможцу, прыгначаюцца пенальці - па 3 спробы ў 1/8 і 1/4, і па 5 падыходаў у 1/2 фінала і фінальных паядынках. Працягласць аднаго матча ў галоўным фінале і матчы за 3 месца - 15 хвiлiнаў. У фінальным матчы, у выпадку нічыйнага выніка ў асноўны час, прызначаецца дадатковы час працягласцю 5 хвілін. Калі ён не выявіць пераможцу, прызначаюцца пенальці (серыя складае 5 пенальці для кожнай каманды).
Суцяшальны турнір у 32-м фестывале не прадугледжаны.

V
. ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ І ПАКАРАННІ

За парушэннi правiлаў пад час гульнi футбалiст можа быць папярэджаны (жоўтая картка) цi выдалены з поля (чырвоная картка). Чырвоная картка ў адносінах да іграка дзейнічае з 2-хвілінным выдаленнем з далейшай заменай у гульні. За асабліва цяжкае парушэнне аргкамітэт можа вынесці больш жорсткае пакаранне. За ўдзел у гульнi незаяўленага (умова датычыцца выключна каманды-удзельніцы чэмпіяната города) цi дысквалiфiкаванага футбалiста камандзе залiчваецца тэхнiчнае паражэнне.

VI. АРБІТРАЖ ТУРНІРА
Прэрагатыва прызначэння арбiтраў на матчы належыць выканаўчаму дырэктару фестываля Эдуарду Белемуку. Калi адна з камандаў вiдавочна цягне час гульнi, суддзя можа дадаць час, але не больш за хвiлiну. ЗАЎВАГА: Пратэсты наконт судзейства не прымаюцца.

VII
. УЗНАГАРОДЖВАННЕ
Прызавы фонд турнiра складае каля 55% ад агульнай сумы ўзносаў.
44% - ад гэтай сумы атрымл
iвае пераможца фiнальнага матча play-off.
28% - каманда якая зойме 2-е месца ў турніры 
play-off.
19% - каманда якая зойме 3-е месца ў турніры 
play-off.
9% - каманда якая зойме 4-е месца ў турніры 
play-off.

VIII
. ЗАЯЎКІ
Камандам, якiя бралі ўдзел у чэмпіянаце ў Лідэр-лізе, Першай, Другой, Трэцяй лігах, можна дазяўляць да 3 (трох) новых ігракоў, ці ігракоў з іншых камандаў. Каманды, што мяняюць назву, могуць гуляць на правах дэбютантаў.

Дадатак. Аргкамітэт пакідае за сабой права на змяненне формулы спаборніцтваў у тым выпадку, калі колькасць камандаў будзе менш, альбо больш за запланаваную.