Регламент производственной Спартакиады по мини-футболу
П А Л А Ж Э Н Н Е
аб правядзеннi спаборніцтваў па міні-футболе сярод вытворчых калектываў рознай формы ўласнасці ў рамках штогадовай Праграмы “Здароўе” сезона 2017 года
I. МЭТЫ I ЗАДАЧЫ
Штогадовая Праграма “Здароўе” ставiць за мэту далучэнне шырокiх слаёў насельнiцтва да актыўных заняткаў фiзiчнай культурай i спортам. Арганізатары спаборніцтваў галоўнай мэтай вызначаюць прапаганду і распаўсюджванне ідэі здаровага ладу жыцця, фізічнае і ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, а таксама фармуюць сістэму супрацьдзеяння дэвіянтным паводзінам і распаўсюджванню алкагалізму і наркаманіі.
Бяручы пад увагу месца спорту, якi з’яўляецца важным момантам развiцця чалавека, спаборнiцтвы вырашаюць наступныя задачы:
— актывiзацыi масавага спартыўнага руху;
— прапаганды футболу ў сферы здаровага ладу жыцця;
Акрамя таго, дадзеныя спаборнiцтвы даюць магчымасць кожнаму чалавеку займацца спортам, а ў прыватнасцi:
— дапамагаюць усiм асобам, якiя гэтага жадаюць, набыць належныя фiзiчныя кандыцыi, а таксама прыдбаць пачатковыя ўменнi ў спорце;
— дапамагаюць усiм асобам, якiя гэтага жадаюць, прыняць удзел у спартыўных спаборнiцтвах i занятках па фiзiчнай рэкрэацыi ў бяспечных i натуральных варунках у сістэме спартыўнай арганiзацыi;
— дапамагаюць кожнаму зацiкаўленаму i здольнаму чалавеку дасягнуць адпаведнага спартыўнага пазёму;
— даюць магчымасць набыць пачуццё сапраўднага спаборнiцтва i атрымаць асалоду ад мужнай i высакароднай барацьбы.
Арганiзатары турнiру звяртаюць асаблiвую ўвагу на захаванне i развiццё маральных i этычных прынцыпаў спорту, на шанаванне чалавечай годнасцi, а таксама на бяспеку тых асобаў, якiя займаюцца спортам, цераз абарону спорту i самiх спартоўцаў, i выступаюць супраць выкарыстання iх у палiтычных, гандлёвых цi фiнансавых мэтах, а таксама супраць неўласцiвых цi ненатуральных дзеянняў, напрыклад, ужывання наркотыкаў.
II. ЧАС I МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ СПАБОРНIЦТВАЎ
Спаборніцтвы па міні-футболе ў рамках Штогадовай Праграмы “Здароўе” пачынаюцца 15 чэрвеня 2017 года, заканчваюцца 1 жніўня 2017 года. Спаборнiцтвы праводзяцца па колавай сістэме на пляцоўках стадыёна “Будаўнік” (вул. Ленінградская 4) згодна з календаром турніра (публікуецца на афіцыйным сайце клуба — www.amatar.info). Плануемая колькасць удзельнікаў – 14 калектываў.
III. КIРАЎНIЦТВА ПРАВЯДЗЕННЕМ СПАБОРНIЦТВАЎ
Агульнае кiраўнiцтва Спаборніцтвамі па міні-футболе сярод вытворчых калектываў рознай формы ўласнасці ў рамках Штогадовай Праграмы “Здароўе” ажыццяўляецца Грамадскiм аб’яднаннем “Самадзеяльны клуб па мiнi-футболе “Аматар” (старшыня ГА СК “Аматар” Ул.П.Люкевiч) і Сектарам спорта і турызму Брэсцкага гарвыканкама. Непасрэдны кантроль за правядзеннем спаборнiцтваў ускладаецца на галоўную судзейскую калегію: галоўны суддзя спаборнiцтваў, арбітр першай катэгорыi А.У.Шэп; галоўны сакратар спаборнiцтваў арбітр першай катэгорыi А.Пылік;, сакратар спаборніцтваў А.Завадскі; выканаўчы дырэктар турнiра Э.Белямук.
ІV. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ СПАБОРНIЦТВАЎ
Да ўдзелу у спаборніцтвах дапускаюцца каманды, што прадстаўляюць вытворчыя калектывы, прадпрыемствы і арганізацыі рознастайных формаў маёмасці, і якiя пералiчылi заявачны ўзнос у памеры 450 (чатырыста пяцьдзесят) рублёў да 12.06.2017 года на разліковы рахунак BY66PJCB30155001331000000933, валюта рахунка 933, “Приорбанк” ААТ, БІК PJCBBY2X, ЦБУ 500 г. Брэст, 224013, бул. Шаўчэнкі 6/1, ГА СК “Аматар”, УНП 200217784, АКПА 14374572. Каманда, якая ў адпаведны тэрмін поўнасцю не разлічылася з уступным узносам, выкрэсліваецца з пераліку ўдзельнікаў.
Спаборнiцтвы колькасцю камандаў – 14 – гуляюць паміж сабой у адно кола; Пункты налiчваюцца: за перамогу – 3 пункты, за нiчыю – 1 пункт, за паражэнне – 0 пунктаў. У выпадку, калi гульня не адбудзецца без важкае на тое прычыны, вiнаватай камандзе залiчваецца тэхнiчнае параженне з лiкам 0:3; яна павiнна кампенсаваць аплату 1 (адной) гадзіны часу арэнды спартыўнай пляцоўкі. Наступны, другi, зрыў гульнi без важкай прычыны кампенсуецца аплатай 1 (адной) гадзіны часу арэнды пляцоўкі ў дзень гульнi i тэхнiчным паражэннем 0:3. Працяг удзелу ў чэмпiянаце можа быць толькi пасля аплаты арэнды месца спаборніцтваў. На трэцi раз каманда здымаецца з турніру і ўсе футбалісты аўтаматычна дыскваліфікуюцца да канца сезона.
Месцы камандаў вызначаюцца паводле колькасцi набраных пунктаў. Калi некалькi камандаў набралi аднолькавую колькасць пунктаў, разглядваюцца наступныя паказальнiкi: 1) вынiк гульнi памiж камандамi, што прэтэндуюць на дадзенае месца (набраныя пункты, перамогі, розніца мячоў, колькасць забітых мячоў); 2) агульная рознiца забiтых i прапушчаных мячоў; 3) колькасць забiтых мячоў; 4) колькасць перамогаў; 5) жэрабя. Калі каманды, што прэтэндуюць на першае месца, набіраюць аднолькавую колькасць пунктаў, у такім выпадку прызначаецца дадатковы, так званы, "залаты матч". У фінальным матчы пасля асноўнага часу спачатку прызначаюцца два дадатковыя таймы па 5 хвiлiн кожны, а калi i яны не здольныя вызначыць пераможцу — прызначаюцца пенальцi.
Усяго не больш за 13 тураў. Спаборнiцтвы пачынаюцца 15 чэрвеня 2017 года i заканчваюцца 1 жніўня 2017 года. Капітан каманды ў працэсе гульні можа ўзяць аднахвілінны перапынак – адзін раз на матч.
Працягласць аднаго матчу – два таймы па 25 хвiлiнаў, перапынак – да 05 хвiлiнаў. Спазненне на гульню звыш 15 хвiлiнаў без важкiх на тое прычынаў разглядваецца як неяўка. Усе гульні адбываюцца мячом № 4. Заявы на перанос матчаў разглядаюцца праз аргкамітэт турніра. Гульні праводзяцца па правілах, якія культывіруе ГА “Аматар”.
У выпадку, калi каманда здымаецца са спаборнiцтваў, грашовыя ўзносы, што паступiлi на рахунак Аргкамiтэту турнiру, не вяртаюцца. Пратэсты ў Аргамітэт падаюцца капітанамі камандаў ў друкаваным выглядзе, альбо ў выглядзе электроннага ліста і павінны быць накіраваны на працягу 24-х гадзінаў пасля заканчэння матчаў, што выклікалі спрэчныя пытанні. Пратэсты, якія кранаюцца пытання трактоўкі судзейскіх рашэнняў пад час правядзення матчаў спаборніцтваў, Аргкамітэтам турніра не разглядаюцца.
V. ДЫСЦЫПЛIНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ I ПАКАРАННI
За парушэннi правiлаў падчас гульнi футбалiст можа быць папярэджаны (жоўтая картка) цi выдалены з поля (чырвоная картка) да канца гульні з правам замены іншым спартоўцам праз 5 (пяць) хвілінаў. Тры жоўтыя карткi атрыманыя ў гульнях турнiра аўтаматычна забараняюць спартоўцу ўдзельнiчаць у чарговым матчы, пасля чаго ўжо кожная няцотная жоўтая картка пазбаўляе права ўдзелу ў спаборнiцтвах. Чырвоная картка азначае дысквалiфiкацыю футбалiста на адну гульню з наступным разглядам яго ўчынку судзейскай калегіяй. Другая чырвоная картка азначае пропуск дзвюх гульняў і разглядам ягонага ўчынку на судзейскай калегіі. Кожная наступная чырвоная картка адпавядае колькасці прапушчаных гульняў з абавязковым разглядам паводзінаў спартоўца на судзейскай калегіі. На судзейскай калегіі ў абавязковым парадку будуць разглядвацца ўсе выпадкі нецэнзурнай лаянкі ў адпаведнасці з атрыманымі жоўтай альбо чырвонай карткамі згодна з запісамі ў пратаколе.
Удзел ігракоў, якія падвергліся дысцыплінарным санкцыям, у наступных гульнях дазваляецца толькi пасля адбыцця дысквалiфiкацыi.
За ўдзел у гульнi незаяўленага цi дысквалiфiкаванага футбалiста камандзе залiчваецца тэхнiчнае параженне 0:3 з наступным разглядам здарэння на судзейскай калегіі. Камандзе, якая своечасова не зрабіла адпаведныя тлумачэнні на судзейскай калегіі, пункты не налiчваюцца.
Заўвага: судзейская калегiя мае права вынесці больш жорсткае пакаранне на спартоўца, якi дапусцiў асаблiва брутальнае парушэнне падчас спаборнiцтваў.
VI. АРБIТРАЖ СПАБОРНIЦТВАЎ
Турнiр абслугоўваецца арбiтрамi, якiя дапушчаныя да правядзення турніру па мiнi-футболе Аргкамiтэтам першынства.
На кожную гульню прызначаецца адзін суддзя.
Пасля заканчэння гульняў суддзi павiнны перадаць запоўненыя пратаколы ў Аргкамiтэт спаборнiцтваў. Адрас судзейскай калегii: 224011 г.Брэст-11, а/с 35, ГА СК “Аматар”. Вынікі матчаў адразу па заканчэнні падаюцца на тэлефон – +375 29 6849997 (выканаўчы дырэктар Белямук Эдуард Вячаслававіч), а ў вечары гульнявога дня на адрас электроннай пошты – e-mail: timeout@tut.by
VII. УЗНАГАРОДЖВАННЕ
Пераможца спаборніцтваў узнагароджваецца граматай, Кубкам і грашовым прызом. Каманды, якія зоймуць другое і трэцяе месцы будуць ўзнагароджаныя ганаровымі дыпломамі і кубкамі. Прызавы фонд для прызёраў (другое і трэцяе месцы) будзе сфармаваны толькі ў выпадку калі колькасць камандаў складзе 16 і больш камандаў.
VIIІ. ЗАЯЎКI
Заяўкi на ўдзел у спаборнiцтвах павiнны ўключаць у склад каманды не больш за 15 (пятнаццаць) асобаў. У заяўцы поўнасцю падаюцца прозвiшча, iмя i iмя па бацьку, год нараджэння i месца працы кожнага гульца, а таксама дадаткова поўны хатнi адрас i кантактны тэлефон капiтана каманды (цi яго намеснiка). Заяўкi павiнны быць напісаныя друкаванымі літарамі альбо надрукаваныя на кампутары ў двух экзэмплярах. На iх павiнны быць уласны подпiс капiтана каманды i дата.Заяўкі падаюцца ў Аргкамітэт спаборніцтваў за подпісам кіраўніка прадпрыемства і медыцынскага работніка.У любы час аргкамітэт мае права патрабаваць ад афіцыйных прадстаўнікоў каманды ўдакладніць працоўныя дачыненне любога футбаліста дружыны ў адносінах да вытворчага калектыва, які прадстаўляе клуб.
У бягучай заяўцы павiнна быць не больш за 15 (пятнаццаць) гульцоў. Кожная дадатковая заяўка афармляецца выключна праз дасягненне згоды на гэта галоўнай судзейскай калегіі.
ІX. ВЫДАТКI НА ПРАВЯДЗЕННЕ СПАБОРНIЦТВАЎ
Асноўныя выдаткi на пpавядзенне спабоpнiцтваў нясуць ГА СК “Аматаp”. Атpыманыя сpодкi pэалiзуюцца на арганiзацыю i пpавядзенне спабоpнiцтваў: прызавы фонд, арэнду спартыўнага аб’екта, набыццё спартыўнае формы i iнвентара, вырашэнне тэхнiчных пытанняў, выпуск iнфармацыйных лістоў, працу інтернет-рэсурса www.amatar.info i г.д.
Х. ФОРС-МАЖОР
Дадзенае “Палажэнне…” можа падлягаць змяненням, калі ўзнікаюць форс-мажорныя абставіны, якія не маглі быць прадугледжаныя ані папярэджаныя разумнымі мерамі. Пад форс-мажорнымі абставінамі ў кантэксце дадзенай Дамовы вызначаюцца:
— прыродна-кліматычныя катаклізмы;
— страйкі;
— ваенныя дзеянні;
— выданне нарматыўных актаў органамі дзяржаўнай улады і кіравання;
— буйнамаштабныя аварыі банкаўскіх камунікацыяў;
— іншыя фактары знешняга ўздзеяння.
ХІ. ДАДАТАК
Аргкамiтэт па правядзенню турніра па міні-футболу ў рамках Штогадовай Праграмы “Здароўе” пакідае за сабой права ўнесці змены ў дадзенае “Палажэнне...”, калі колькасць удзельнікаў будзе менш альбо больш за запланаваную.